Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Ізраіля заклікаў рыхтавацца да доўгай вайны


Біньямін Нетаньяху папярэдзіў аб магчымасьці зацяжной вайны ў Сэктары Газа — на фоне працяглага ціску ізраільскіх вайскоўцаў на баевікоў групоўкі «Хамас».

У тэлевізійным звароце Нетаньяху заявіў, што любое рашэньне крызісу запатрабуе дэмілітарызацыі палестынскай тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем ісламістаў з «Хамаса» і іх ваяўнічых хаўрусьнікаў.

«Мы павінны быць гатовыя да зацяжной кампаніі. Мы будзем працягваць дзейнічаць сілай, пакуль наша місія нявыкананая», — сказаў Нетаньяху.

Ізраільскія ракеты трапілі ў дом лідэра «Хамаса» Ісмаіла Ханіі. Ахвяраў няма. Мінімум шэсьць палестынцаў былі забітыя ў горадзе Рафах, дзевяць дзяцей загінулі ў выніку выбуху ў лагеры ўцекачоў Шаці за межамі горада Газа.

Ізраіль заявіў, што прычынай гэтых сьмерцяў былі памылкі баевікоў «Хамаса» падчас ракетных пускаў. Палестынскія чыноўнікі абвінавачваюць у злачынстве Ізраіль.

Як найменш 1072 палестынцы загінулі і тысячы былі параненыя ў ходзе баёў, якія працягваюцца ў Сэктары Газа ўжо тры тыдні. З боку Ізраіля загінула 52 салдата і трое грамадзянскіх.

Ізраіль пачаў наступ у Газе 8 ліпеня, каб спыніць ракетны абстрэл з боку «Хамаса» і яго хаўрусьнікаў.

XS
SM
MD
LG