Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Луганск: за апошні месяц 93 мірныя жыхары загінулі, 407 параненыя


Паводле інфармацыі прэс-службы Луганскага гарсавету, у Луганску ў выніку актыўных збройных дзеяньняў з пачатку ліпеня загінулі 93 мірныя жыхары, у тым ліку адно дзіця, 407 параненыя.

За гэты час разбурана 97 шматкватэрных дамоў, 286 дамоў у прыватным сэктары, 23 школы, 21 дзіцячы сад, 3 лячэбныя ўстановы.

У выніку абстрэлаў таксама разбураныя будынкі трох ВНУ, чатырох каледжаў, дзевяці студэнцкіх інтэрнатаў, аўтавакзал, аптэчныя склады.

Ад абстрэлаў пацярпелі 14 заводаў, 26 крамаў, у тым ліку 5 супэрмаркетаў.

У горадзе зачыненыя 80% рынкаў, няма паліва.

Акрамя таго, паводле інфармацыі гарсавету, зьнішчаныя 18 тысяч квадратных мэтраў дарожнага палатна, 18 кілямэтраў кантактных лініяў электратранспарту, 26 кілямэтраў лініяў электраперадач. Не працуюць 12 кацельняў, восем аб’ектаў водазабесьпячэньня.

Пашкоджаныя 11 тралейбусаў, 5 трамваяў, 48 маршрутных таксі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG