Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даклад ААН: Каля 1100 забітых на Данбасе


Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Наві Пілэй
Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Наві Пілэй

Прынамсі 1129 чалавек былі забітыя і 3442 параненыя зь сярэдзіны красавіка падчас канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Такі вынік ужываньня «цяжкай зброі» з боку прарасейскіх сэпаратыстаў і лаяльных Кіеву сілаў на Данбасе. Гэтыя лічбы прыведзеныя ў дакладзе ААН, які быў апублікаваны ў панядзелак.

Насельніцтва ўсходняй Украіны застрашанае прарасейскімі сэпаратыстамі – адзначаецца ў дакладзе.

Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Наві Пілэй абвясьціла ў сваёй заяве: надзвычайную трывогу выклікае тое, што баі ў Данецку і Луганску робяцца ўсё больш жорсткімі, а зьбіцьцё самалёта Малайзійскай авіякампаніі 17 ліпеня можа быць кваліфікаванае як ваеннае злачынства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG