Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Макаеў асуджаны на 15 сутак


Алесь Макаеў і Юля Сьцяпанава, грамадзянская жонка Аляксандра Макаева. Пара чакае дзіця

Алесь Макаеў і Юля Сьцяпанава, грамадзянская жонка Аляксандра Макаева. Пара чакае дзіця

Яго зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі і хуліганстве.

Справу разглядаў судзьдзя Максім Сушко ў судзе маскоўскага раёна Менску.

Алесь Макаеў быў затрыманы ўвечары 27 ліпеня каля Чырвонага касцёла. Ён падняў бел-чырвона-белы сьцяг у часе малебну за вызваленьне палітвязьняў, які адбываўся ля касьцёлу сьвятых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасьці.

Сваю акцыю Макаеў прымеркаваў да гадавіны прыняцьця Дэклярацыі пра дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі.

XS
SM
MD
LG