Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Саакашвілі завялі крымінальную справу


Пракуратура Грузіі распачала крымінальную справу супраць былога прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі.

Ён падазраецца ў «перавышэньні службовых паўнамоцтваў з прыніжэньнем асабістай годнасьці пацярпелага». Артыкул прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін да васьмі гадоў.

Саакашвілі абвінавачваюць у разгоне мітынгоўцаў 7 лістапада 2007 году, удзеле ў разгроме тэлекампаніі «Імэдзі», а таксама канфіскацыі уласнасьці бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі.

Разам з экс-прэзыдэнтам у гэтай справе фігуруюць некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў, якія працавалі пры Саакашвілі: экс-кіраўнік МУС Вано Мэрабішвілі, экс-пракурор Зураб Адэішвілі, экс-кіраўнік мінабароны Давід Кезэрашвілі, а таксама былы мэр Тбілісі Гігі Укулава.

Саакашвілі ў панядзелак быў выкліканы ў пракуратуру. Аднак ён не зьявіўся ў будынку ведамства ў прызначаны тэрмін. Напярэдадні ён распаўсюдзіў заяву, у якой назваў тое, што адбываецца, фарсам.

XS
SM
MD
LG