Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вконтакте»: праблемы працягваюцца, «лайки ляжаць»


Папулярная расейская сацсетка дагэтуль не дала рады праблемам, якія ўзьніклі ўчора.

«Лайкі ляжаць. Мы ведаем. Працуем над гэтым», — напісаў у твітэры прэс-сакратар ВК Георгі Лабушкін.

Учора карыстальнікі на працягу некалькіх гадзін скардзіліся на недаступнасьць асабістых старонак.

У некаторых зьніклі ўсе фатаграфіі.

Пазьней Лабушкін патлумачыў збой аварыяй у адным з дата-цэнтраў з прычыны анамальнай сьпёкі.

На збоі ў працы ВК жыва адрэагавалі беларускія і ўкраінскія карыстальнікі твітэра.

XS
SM
MD
LG