Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальніка Макаева без тлумачэньняў ноч пратрымалі ў пастарунку і даставілі ў суд


Аляксандар Макаеў у судзе

Аляксандар Макаеў у судзе

Аляксандар Макаеў, якога а 13-й гадзіне даставілі ў суд Маскоўскага раёну, заявіў, што ў РУУС яму не далі на подпіс ніякіх папераў і не патлумачылі прычынаў затрыманьня.

Бел-чырвона-белы сьцяг, зь якім Макаева затрымалі 27 ліпеня, адабралі.

Прадпрымальнік Аляксандар Макаеў падняў бел-чырвона-белы сьцяг у часе малебну за вызваленьне палітвязьняў, які адбываўся ля касьцёла сьвятых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасьці ў нядзелю, 27 ліпеня.

Макаева адвезьлі ў пастарунак міліцыі.

Сваю акцыю Макаеў прымеркаваў да гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

Аляксандра Макаеў у суд прыйшлі сябры і паплечнікі.

Алесь Макаеў і Юля Сьцяпанава

Алесь Макаеў і Юля Сьцяпанава

Юлія Сьцяпанава, грамадзянская жонка Аляксандра Макаева. Пара чакае дзіця.

Юлія Сьцяпанава, грамадзянская жонка Аляксандра Макаева. Пара чакае дзіця.

XS
SM
MD
LG