Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Макей заступіўся за Валерыю і Кабзона


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

«Падвойныя падыходы і крывадушнасьць з боку Эўропы» — так адрэагаваў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей на забарону расейскім артыстам наведваць Латвію.

Макей у інтэрвью тэлекану «СТБ» адзначыў, што аналягічная сытуацыя складваецца адносна беларускіх дзяржаўных журналістаў і службовых асоб.

«Я лічу гэта поўным абсурдам, — падкрэсьліў ён. — Бо гэта практычна дэвальвуе ўсе заявы эўрапейцаў пра нейкія „дэмакратычныя каштоўнасьці“».

На яго думку, тое ж самае можна сказаць і ў выпадку з расейскімі артыстамі.

«Кожны зь іх мае права на свабоду свайго ўласнага меркаваньня, і яны выказваюць сваё меркаваньне. Што ў гэтым дрэннага? Таму падобнага рода крокамі — я не крытыкую ў дадзеным выпадку ўлады Латвіі, а кажу ў цэлым, канстатую факт... Лічу, што ў дадзеным выпадку гэта адлюстраваньне падвойных падыходаў і вызначанай крывадушнасці з боку нашых эўрапейскіх партнэраў», — заявіў кіраўнік МЗС Беларусі.

Макей таксама закрануў тэму санкцый ЗША і ЭЗ супраць Расеі. На яго думку, улічваючы, што РФ зьўляецца «магутнай эканамічнай дзяржавай», гэтыя санкцыі могут абярнуцца супраць тых, хто іх уводзіць.

«І калі, не дай божа, „абваліцца“ эканоміка Расеі, то я думаю, што эканоміцы Эўропы таксама не паздаровіцца», — кажа Макей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG