Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ідэоляг Гігін шукае амэрыканскі сьлед у катастрофе «малайзійскага боінга»


Вадзім Гігін

Вадзім Гігін

«Дзіўным чынам на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў у крызісныя моманты, калі амэрыканскаму ўраду трэба было альбо пераканаць грамадзкую думку ва ўласнай краіне ў неабходнасьці жорсткіх захадаў, альбо падштурхнуць сваіх нерашучых хаўрусьнікаў да больш актыўных дзеяньняў, адбываліся трагічныя падзеі, якія адразу мянялі сытуацыю», — піша ў сваім блогу «Знаёмы почырк» на сайце БелТА Вадзім Гігін, галоўны рэдактар часопісу Адміністрацыі прэзыдэнта «Беларуская думка».

Сытуацыю прасьля катафстрофы рэйсу, які рухаўся па маршруце Амстэрдам (Нідэрлянды) — Куала-Лумпур (Малайзія) Гігін апісвае так:

«Жудасная катастрофа малайзійскага самалёта, якая адбылася на Украіне, зрынула ў шок. І выклікала велізарную колькасьць разнастайных каментароў, па сутнасьці, новы віток інфармацыйнай вайны паміж Захадам і Расеяй. Зрэшты, інфармацыі па мінімуму, а вось прапаганды дастаткова. (...) Не чакаючы хоць бы папярэдніх вынікаў міжнароднага расьсьледаваньня, заходнія лідэры на самым высокім узроўні абвінавацілі ва ўсім Расею».

Далей аўтар пераказвае некаторыя факты зь гісторыі ЗША: ад 1898 году да нашых дзён.

З выбраных старонак гісторыі ЗША Вадзім Гігін робіць выснову:

«Магчыма, катастрофа малайзійскага „Боінга“ сапраўды вынік жахлівай, трагічнай памылкі, выпадковасьці. Магчыма ... Хоць усе мы бачым, хто імкнецца атрымаць выгаду з гэтай бяды. І тое, што ўплывовыя дзяржавы, дзяржаўныя дзеячы выкарыстоўваюць гэтую трагедыю ў сваіх мэтах, у літаральным сэнсе робяць палітыку на трупах — зусім не выпадковасьць, а хутчэй фірмовы стыль, почырк, які занадта добра знаёмы. І, што самае сумнае, выключыць далейшых правакацыяў нельга».

Самалёт «Боінг-777» «малайзійскіх авіялініяў», які рухаўся па маршруце Амстэрдам (Нідэрлянды) — Куала-Лумпур (Малайзія), пацярпеў крушэньне 17 ліпеня на ўсходзе Ўкраіны. Захад і ўлада Ўкраіны заяўляюць, што самалёт зьбілі прарасейскія баевікі пры падтрымцы Расеі. Масква сваё дачыненьне адмаўляе і ўскладае адказнасьць на ўкраінскі бок.

У лайнэры «малайзійскіх авіялініяў» было 298 пасажыраў і чальцоў экіпажу. Усе загінулі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG