Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН заклікае да перамір’я ў сэктары Газа


На экстраным паседжаньні Рады бясьпекі ААН, якое скончылася ў Нью-Ёрку апоўначы па мясцовым часе, сябры Рады заклікалі да неадкладнага перапыненьня агню паміж Ізраілем і баевікамі палестынскай групоўкі «Хамас».

У дэклярацыі, ўзгодненай ўсімі 15 сябрамі Рады бясьпекі, зьмяшчаецца заклік да абодвух бакоў прытрымлівацца перамір’я ў пэрыяд мусульманскага сьвята Ід аль-Фітр і пасьля яго.

Рэлігійнае сьвята, якое сымбалізуе заканчэньне месяца паста і малітвы Рамадан распачынаецца ў мусульманскіх краінах 28 ліпеня.

Ізраіль і ісламісцкая групоўка «Хамас», якая кантралюе сэктар Газа, на працягу апошні двух дзён некалькі разоў дамаўляліся пра перамір’е, але не выконвалі яго ўмовы. Падчас апошняга канфлікту, які доўжыцца ўжо 20 дзён, загінула больш за тысячу палестынцаў і 45 ізраільцянаў, пераважна вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG