Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея мусіць выплаціць кампаніі ЮКОС дзясятую частку свайго гадавога бюджэта


Міхаіл Хадаркоўскі

Міхаіл Хадаркоўскі

50 мільярдаў даляраў кампэнсацыі краіна мае выплаціць паводле рашэньня Трацейскага арбітражнага суду ў Гаазе. Так скончыўся дзесяцігадовы працэс акцыянэраў кампаніі супраць Расеі.

Пра гэта паведамляе расейскае выданьне «Коммерсант»

Афіцыйна рашэньне мусіць быць агалошаенае 28 ліпеня. Паводле дадзеных выданьня, суд аднагалосна вырашыў, што Расея фактычна экспрапрыявала кампанію ЮКОС і парушыла Энэргетычную хартыю.

Пасьля агалошаньня рашэньня ў Расеі будзе 10 дзён на абскарджваньне.

Галоўнай прычынай ініцыяванага расейскімі ўладамі краха ЮКОСа, якая на той момант была адной з найбольшых кампаній краіны, лічаць незадаволенасьць прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна тым фактам, што фактычны ўладальнік кампаніі Міхаіл Хадаркоўскі фінансаваў апазыцыйныя Крамлю палітычныя сілы.

Кампанію і яе кіраўнікоў зьвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў праз незаконнае атрыманьне падатковых ільготаў. Паводле праваабаронцаў, абвінавачаньні былі часткова правамоцнымі.

Міхаіл Хадаркоўскі больш за 10 год правёў у турме паводле абвінавачаваньня ў двух крымінальных справаў за падатковыя і фінансавыя парушэньні.

50 мільярдаў даляраў — гэта больш чым дзясятая частка гадавога бюджэта Расеі і адна дзясятая яе золатавалютных рэзэрваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG