Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да помніка Альгерду ў Віцебску ўсклалі кветкі з нагоды 27 ліпеня (ФОТА)


Прадстаўнікі Партыі БНФ ўсклалі белыя і чырвоныя кветкі да нядаўна ўсталяванага помніка князю Альгерду.

Актывісты вырашылі, што помніку Вялікаму князю літоўскаму Альгерду прыйшоў час набыць адмысловы сэнс у гарадзкой прасторы. Партыец Кастусь Смолікаў патлумачыў, чаму кветкі ў Дзень Незалежнасьці былі ўскладзены менавіта да гэтага помніка:

«Незалежнасьць — гэта веліч і самастойнасць краіны. Такім падчас кіраўніцтва князя Альгерда і было Віцебскае княства. Ён будаваў на гэтай зямлі замкі, спрыяў росквіту сярэднявачнага Віцебска. Дый сам помнік Вялікаму князю літоўскаму, устаноўкі якога ў Віцебску чакалі 4 гады — гэта сьведчаньне таго, што віцябляне памятаюць сваю гісторыю і ганарацца ёй. Таму кветкі, белыя і чырвоныя, зь бел-чырвона-белай стужкай, мы і ўскладаем менавіта тут, на пастамэнт помніка Альгерду».

Урачыстае адкрыцьцё помніка князю Альгерду, які ўладарыў у сярэднявечным Віцебску, адбылося роўна месяц таму, у Дзень гораду 27 чэвеня. Гэтай падзеі папярэднічалі шматгадовыя спрэчкі паміж прыхільнікамі ўсталяваньня помніка і па-прарасейску настроенымі гараджанамі, якія цьвердзілі, што Альгерд — гэта «чужы князь», «вораг Расеі і братняга беларусам расейскага народу».

На доўгачаканае адкрыцьцё сабралася некалькі соцень мясцовых жыхароў і гасьцей. А ў Дзень Незалежнасьці 27 ліпеня за ўскладаньнем кветак да помніка назіралі чацьвёра міліцыянтаў у цывільным, адзін зь іх — зь відэакамэрай. Але назіралі здаля, блізка да помніка не падыходзячы, і ніякіх прэтэнзій да ўдзельнікаў акцыі ніхто зь міліцыянтаў не выказаў.

XS
SM
MD
LG