Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТА: Акцыя салідарнасьці з народам Ізраілю адбылася ў Кіеве

  • Паўло Зубʼюк

Больш за сто чалавек прыйшлі на акцыю салідарнасьці з народам Ізраілю пад амбасадай гэтае дзяржавы ў Кіеве.

У сваіх выступах арганізатары — грамадзянскія актывісты — падкрэсьлівалі, што такая акцыя цяпер вельмі актуальная: Ізраіль і Ўкраіна сталіся ахвярамі ня толькі атакі тэрарыстаў, але і інфармацыйнай агрэсіі.

Хвілінай маўчаньня ўдзельнікі акцыі ўшанавалі памяць жаўнераў, якія гінуць у барацьбе з тэрарызмам, а таксама мірных людзей — ахвяраў тэрору.

Фота Паўло Зуб'юка.

XS
SM
MD
LG