Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 ліпеня карыстальнікі расейскай сацыяльнай сеткі не маглі адкрыць асабістыя старонкі, у некаторых зьніклі ўсе фатаграфіі.

Прэс-сакратар «Вконтакте» Георгій Лабушкін у інтэрвію радыёстанцыі «Гаворыць Масква» пацьвердзіў інфармацыю аб непаладках у працы сацыяльнай сеткі.

«Ёсьць некаторыя праблемы. Мы зараз зь імі разбіраемся. Вядома, гэта ўсё адновіцца ў самы бліжэйшы час. Цяпер мы пакуль занятыя высьвятленьнем», — адзначыў Лабушкін.

Пазьней Лабушкін патлумачыў збой аварыяй у адным з дата-цэнтраў з прычыны анамальнай сьпёкі.

28 ліпеня яшчэ ня ўсе праблемы былі вырашаныя. «Лайкі ляжаць. Мы ведаем. Працуем над гэтым», — напісаў у твітэры прэс-сакратар ВК Георгі Лабушкін 28 ліпеня.

29 ліпеня скаргаў ад карыстальнікаў не паступала.

Карыстальнікі актыўна абмяркоўвалі спыненьне працы сацыяльнай сеткі ў твітэры:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG