Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўсходзе Ўкраіны працягваюцца баявыя дзеяньні. Расея канцэнтруе войскі каля мяжы


Украінскія войскі выйшлі на ўскраіну горада Горлаўка і працягваюць баі з ўзброенымі атрадамі прарасейскіх сэпаратыстаў.

Па дадзеных Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (СНБА), пры наступе на Горлаўку забітыя каля дваццаці сэпаратыстаў, выведзеныя з ладу восем бронемашынаў. Войскі спрабуюць акружыць горад, каб адрэзаць сэпаратыстам шлях на злучэньне з данецкай групоўкай. Працягваюцца баі ў ваколіцах Першамайску і Дэбальцава.

Узятыя ўкраінскай арміяй у палон удзельнікі так званага апалчэньня кажуць аб нізкім баявым духу ў атрадах, якія ваююць з урадавымі войскамі. Пра гэта сёньня распавёў журналістам у Кіеве прадстаўнік СНБА Андрэй Лысенка.

Расея працягвае канцэнтраваць войскі ўздоўж мяжы з Украінай. Як паведамляюць украінскія крыніцы, адбываецца перамяшчэньне ваеннай тэхнікі, у некаторых населеных пунктах абсталююцца артылерыйскія пазыцыі.

XS
SM
MD
LG