Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: Санкцыі дзейнічаюць. Рубель губляе ў цане, дэфіцыт бюджэту Расеі павялічваецца


Уладзімір Пуцін і Ангела Мэркель
Уладзімір Пуцін і Ангела Мэркель

Міністар фінансаў ФРГ Вольфганг Шойбле лічыць, што пры вырашэньні пытаньня аб узмацненьні жорсткасьці санкцый супраць Расеі эканамічныя інтарэсы Германіі «другарадныя»

Міністар фінансаў ФРГ Вольфганг Шойбле лічыць, што пры вырашэньні пытаньня аб узмацненьні жорсткасьці санкцый супраць Расеі эканамічныя інтарэсы Германіі «другарадныя». Заява міністра апублікавана сёньня ў газэце Bild am Sonntag.

Вольфган Шойбле сьцьвярджае, што, калі б ён ці яго калега, міністар эканомікі ФРГ Зігмар Габрыэль рабілі ўхіл на шкоду, якую санкцыі маглі б нанесьці эканамічным інтарэсам Германіі, яны былі б дрэннымі міністрамі. Міністар фінансаў лічыць, што значна вялікую небясьпеку інтарэсам Германіі можа нанесьці палітычная дэстабілізацыя ў Эўропе, чым уласна эканамічныя санкцыі, з-за якіх пацерпяць некаторыя галіны і кампаніі.

Шойбле адзначае, што ўжо уведзеныя санкцыі аказваюць узьдзеяньне на Расею. «Факты кажуць самі за сябе: рубель губляе ў цане, дэфіцыт бюджэту Расеі павялічваецца, эканамічнае разьвіцьцё пакідае жадаць лепшага. Гэта бачыць і расейскі прэзыдэнт», — цытуе словы міністра газэта Bild am Sonntag.

Напярэдадні кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаўся за хуткае прыняцьце санкцыяў ЭЗ у дачыненні да расейскай эканомікі. Па словах міністра, Германія рыхтуецца да ўвядзеньня сэктаральных санкцый супраць пэўных галін расейскай эканомікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG