Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэжым спыненьня вагню сарваны, Ізраіль аднавіў ваенную апэрацыю ў Газе


Гэта стала адказам на апошнія ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі палестынцамі — насуперак кароткачасоваму рэжыму спыненьня вагню.

Напярэдадні Ізраіль аб’явіў аб працягу на 24 гадзіны рэжыму спыненьня вагню да вечара нядзелі. Прадстаўнік ураду Ізраіля падкрэсьліў, што такое рашэньне прынята па рэкамэндацыі ААН для вырашэньня гуманітарных задач.

Нягледзячы на часовае спыненьне вагню, ізраільцяне сьцьвярджалі, што маюць намер працягваць працы па ліквідацыі ваенных тунэляў, створаных баевікамі ХАМАС паміж Газай і тэрыторыяй Ізраіля. Групоўка ХАМАС адпрэчыла 24-гадзінны рэжым спыненьня вагню, заявіўшы, што ён не дае магчымасьці палестынцам вярнуцца дадому і працягнуць эвакуацыю пацярпелых.

За 19 дзён ваеннага проціборства паміж ізраільцянамі і палестынцамі ў Газе, загінулі, як сьцьвярджае ХАМАС, больш за адну тысячу палестынцаў, у асноўным цывільныя асобы. Ізраільцяне страцілі 43 салдатаў і трое цывільных.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG