Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расею хочуць пазбавіць чэмпіянату сьвету па футболе


Нік Клег

Нік Клег

Брытанскі віцэ-прэм’ер Нік Клег прапанаваў пазбавіць Расею права на правядзеньне чэмпіянату сьвету па футболе ў 2018 годзе — у якасьці пакараньня за дапамогу сэпаратыстам на ўсходзе Ўкраіны. Клег лічыць, што паміж падтрымкай, якая аказваецца Расеяй незаконным узброеным фармаваньням у Данецкай вобласьці, і гібельлю трохсот чалавек у лайнэры, зьбітым над Данецкай вобласьцю, ёсьць непасрэдная сувязь.

Партыя лібэральных дэмакратаў, якую ўзначальвае Клег, — саюзьнік брытанскага прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмэрана па ўрадавай кааліцыі. Віцэ-прэм’ер настойвае на тым, каб сярод санкцый ЭЗ супраць Расіі, пра якія неаднаразова казаў Кэмеран, было і пазбаўленьне Масквы права на правядзеньне сусьветнага першынства па футболе.

Нік Клег заявіў газэце Sunday Times, што сьвет пакажа слабасьць і няшчырасьць сваіх пратэстаў супраць дзеяньняў Уладзіміра Пуціна, калі пагодзіцца праводзіць чэмпіянат у Расеі.

XS
SM
MD
LG