Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон лічыць Пуціна вінаватым у трагедыі зьбітага «Боінга»


Прэсавы сакратар Белага дому Джош Эрнэст (Josh Earnest)

Прэсавы сакратар Белага дому Джош Эрнэст (Josh Earnest)

Прэсавы сакратар Белага дому Джош Эрнэст заявіў, што малайзійскі ляйнэр быў зьбіты ракетай, запушчанай з тэрыторыі, кантраляванай прарасейскімі сэпаратыстамі.

У сувязі з гэтым Вашынгтон абвінаваціў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў гібелі самалёта з 298 пасажырамі й членамі экіпажу.

Агенцыя Reuters адзначае, што за час украінскай крызы Белы дом яшчэ не выступаў з гэткімі жорсткімі ацэнкамі на адрас Крамля.

ЗША кансультуюцца з Эўрапейскім Зьвязам і партнэрамі па «Вялікай сямёрцы» што да ўвядзеньня новых санкцый супраць Масквы.

Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША генэрал Марцін Дэмпсі заявіў, што ў сувязі з разьвіцьцём абстаноўкі на ўсходзе Ўкраіны амэрыканскім вайскоўцам даводзіцца, як ён выразіўся, страсаць пыл з старых плянаў, што дзесяцігодзьдзямі не выкарыстоўваліся. Паводле ягоных слоў, ЗША разглядаюць мадэлі боегатоўнасьці, да якіх не зьвярталіся цягам 20 гадоў, у тым ліку што да разьмяшчэньня войскаў, ліній сувязі й марскіх камунікацый.

XS
SM
MD
LG