Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ: перахопленыя размовы даказваюць датычнасьць Расеі да канфлікту ў Данбасе


«Прэм’ер-міністар» групоўкі «ДНР» Аляксандар Барадай (у цэнтры)

«Прэм’ер-міністар» групоўкі «ДНР» Аляксандар Барадай (у цэнтры)

Служба бясьпекі Ўкраіны перахапіла тэлефонныя перамовы лідэраў групоўкі «ДНР», якія, як адзначаюць у СБУ, даказваюць датычнасьць расейскага боку да заахвочваньня і эскаляцыі ўзброенага канфлікту ў Данбасе.

«Матэрыялы паказваюць, што да рэалізацыі расейскага сцэнару дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне непасрэдна датычны намесьнік сакратара генэральнага савету кіруючай расейскай палітычнай партыі „Адзіная Расея“ Аляксей Часнакоў», — гаворыцца ў паведамленьні.

СБУ апублікавала таксама размовы Аляксея Часнакова і так званага «прэм’ер-міністра» групоўкі «ДНР» Аляксандра Барадая па мэтадах дзеяньняў баевікоў у Данецку.

«Запісы сьведчаць аб гатовасьці баевікоў практычна разбурыць інфраструктуру гораду для дасягненьня сваіх мэтаў», — гаворыцца ў паведамленьні СБУ.

XS
SM
MD
LG