Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі Яраш зьвіцца ў Беларусі, яго здадуць Расеі — колішні міліцыянт Казлоў


Мікалай Казлоў

Мікалай Казлоў

25 ліпеня Інтэрпол апублікаваў на сваім сайце інфармацыю пра вышук украінскага палітыка Дзьмітрыя Яраша.

5 сакавіка Сьледчы камітэт Расеі абвясьціў Яраша ў міжнародны вышук праз каналы Інтэрполу.

На сайце гэтай арганізацыі пазначана, што палітыка шукаюць за публічныя падбухторваньні да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасьці з выкарыстаньнем СМІ.

Дзьмітры Яраш — лідэр украінскай арганізацыі «Правы сэктар», кандыдат на прэзыдэнта Ўкраіны на выбарах 2014 году.

«Наколькі я памятаю, таварыша Беразоўскага таксама шукалі праз Інтэрпол. Аднак ён бесьперашкодна прылятаў у Беларусь, сустракаўся з правадыром і таксама бесьперашкодна адлятаў. Па вялікім рахунку, тое самае можа быць і зь Ярашам», — разважае адстаўны падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў.

«А наагул мы з Інтэрполам сябруем. Таму на запыт мы абавязаныя затрымаць. А пасьля павінны разьбірацца. Наколькі я ведаю, у нас такія пытаньні разглядае ня суд, а пракуратура. Вось калі ўявіць, што ён да нас прыедзе, ёсьць вялікая доля імавернасьці, што аддадуць цягам некалькіх дзён», — заявіў колішні супрацоўнік МУС Мікалай Казлоў у інтэрвію Радыё Свабода.

XS
SM
MD
LG