Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 ліпеня: дзень народзінаў Марціна Кухты, выдаўца Багдановіча


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня

У Мсьціславе (Магілёўская вобласьць) пачынаецца фэст сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсьціслаў — 2014».

У Пастаўскім раёне да 31 ліпеня будзе працягвацца эка-пленэр на возеры Балдук, арганізаваны Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў», грамадзкай арганізацыяй «Экадом» і установай «Агра-Эка-Культура»

Гэты дзень у гісторыі

1097 — У «Аповесьці мінулых часоў» упершыню згадваецца горад Пінск.

1139 — Абвешчаная незалежнасьць Партугаліі ад каралеўства Леон.

1511 — Наваградак атрымаў магдэбургскае права.

1662 — Кароль Ян II Казімір Ваза спэцыяльнай граматай абавязаў менскіх мяшчан падпарадкоўвацца гарадзкім законам, у любых абставінах падпарадкоўвацца гарадзкому магістрату і ўдзельнічаць у абароне гарадзкіх умацаваньняў.

1847 — Лібэрыя стала першай незалежнай афрыканскай калёніяй.

1947— Прэзыдэнт ЗША Гары Трумэн падпісаў Закон аб нацыянальнай бясьпецы, згодна зь якім былі створаны Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне і Рада нацыянальнай бясьпекі ЗША.

1953 — 165 кубінскіх рэвалюцыянэраў на чале з 27-гадовым Фідэлем Кастра ідуць на штурм ваеннай казармы Манкада ў горадзе Сант’яга-дэ-Куба. Аднак напад адбіваецца. Рэвалюцыянэры часткова гінуць, шмат каго арыштоўваюць, у тым ліку Фідэля Кастра. У кастрычніку 1953 на судзе Кастра скажа прамову «Гісторыя мяне апраўдае», у якой абвінаваціць дыктатуру Батысты у злачынствах супраць народа і выкладзе праграмныя прынцыпы удзельнікаў «Руху 26 Ліпеня». Ён будзе асуджаны на 15 гадоў, але стане знакаміты на ўсю краіну. Праз два гады ён будзе амніставаны, эмігруе ў Мэксыку, а яшчэ праз год высадзіцца зь яхты «Гранма» са жменькай паплечнікаў на выспу і ўзначаліць партызанскую барацьбу супраць улады Батысты.

1989 — У Менску прайшоў масавы мітынг з патрабаваньнем стварэньня сьледчай камісіі па справе ўтойваньня інфармацыі пра Чарнобыль.

1997— У Менску пачаўся ІІ зьезд беларусаў сьвету.

У гэты дзень нарадзіліся

1030 — Станіслаў, біскуп кракаўскі, сьвяты-патрон Польшчы

1856 — Бэрнард Шоў, брытанскі і ірляндзкі драматург

1875— Карл Густаў Юнг, швэйцарскі псыхааналітык.

Марцін Кухта, друкар, выдавец кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах

У краіне светлай, дзе я ўміраю, У белым доме ля сіняй бухты, Я не самотны, я кнігу маю З друкарні пана Марціна Кухты

Максім Багдановіч

1953 — Галіна Пятроўна Крываблоцкая, беларуская мастачка

1965 — Зьміцер Саўка, беларускі філёляг

1977— Аляксандар Сыман, беларускі біятляніст

1981 Аксана Бязьлепкіна, беларуская пісьменьніца, літаратуразнаўца, крытык.

У гэты дзень памерлі

1931 — Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар, прыхільнік беларусізацыі касьцёлу ў Беларусі

1952— Эва Пэрон, аргентынская акторка, першая лэдзі Аргентыны

З календара Бахарэвіча

26 ліпеня 1826 адбыўся апошні акт інквізыцыі ў Гішпаніі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG