Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапейскі Зьвяз узгадніў у цэлым законапраекты аб увядзеньні эканамічных санкцыяў супраць Расеі — у зьвязку зь яе роляй ва ўкраінскім крызісе.

Паводле дыпляматаў, прадстаўнікі 28 краінаў Зьвязу дасягнулі прынцыповай дамоўленасьці аб захадах дзеля абмежаваньня доступу Расеі да рынкаў капіталу, абмежаваньня паставак ёй тавараў падвойнага прызначэньня і шэрагу тэхналёгіяў — перш за ўсё, для энэргетычнага сэктару. Санкцыі закрануць таксама расейскі абаронны сэктар.

Дакумэнты перададзеныя Эўрапейскай Камісіі, якая павінна прадставіць іх у канчатковай рэдакцыі да аўторка, калі прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу зноў зьбяруцца ў Брусэлі.

Чакаецца, што сёньня будзе апублікаваны ўзгоднены напярэдадні новы санкцыйны сьпіс з 15 расейскіх і ўкраінскіх грамадзянаў і 18 кампаніяў, якія абвінавачваюцца ў датычнасьці да парушэньня тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны.

У пятніцу Японія заявіла, што разгледзіць пытаньне аб санкцыях супраць Расеі ў зьвязку з крушэньнем на ўсходзе Ўкраіны малайзійскага лайнэра, які, як мяркуецца, быў зьбіты ракетай. У ноч на пятніцу аб намеры ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да шэрагу расейскіх кампаніяў абвясьціла Канада. Паводле словаў прэм’ер-міністра Стывена Харпэра, абмежаваньні закрануць канцэрны «Новатэк» і «Калашнікаў», а таксама «Газпромбанк» і «Зьнешэканомбанк».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG