Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне завялі крымінальныя справы на Зюганава і Жырыноўскага


Уладзімер Жырыноўскі.

Уладзімер Жырыноўскі.

Ім інкрымінуюць фінансаваньне сэпаратызму.

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны пачало крымінальную вытворчасьць у дачыненьні да лідэра Камуністычнай партыі Расеі Генадзя Зюганава і лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі Ўладзімера Жырыноўскага.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на дарадцу кіраўніка МУС Украіны Зарана Шкірака.

«Галоўнае сьледчае ўпраўленьне МУС Украіны пачало крымінальную вытворчасьць у дачыненьні да грамадзян Расейскай Фэдэрацыі Генадзя Зюганава і Ўладзімера Жырыноўскага», — сказаў ён у пятніцу. Паводле словаў Шкірака, гэтым асобам інкрымінуецца «фінансаваньне дзеяньняў, накіраваных на зьмяненьне межаў тэрыторыі і дзяржаўнай мяжы Ўкраіны».

22 ліпеня міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў паведаміў, што Галоўнае сьледчае ўпраўленьне МУС адкрыла крымінальную вытворчасьць у дачыненьні да міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу і бізнэсоўца Канстанціна Малафеева.

XS
SM
MD
LG