Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бакіева з братам завочна засудзілі да пажыцьцёвага зьняволеньня


Курманбек Бакіеў, архіўнае фота
Курманбек Бакіеў, архіўнае фота

Працэс супраць зьбеглага прэзыдэнта Кіргізстана і яго паплечнікаў доўжыўся 4 гады. Сам Бакіеў увесь гэты час хаваўся ў Беларусі, пад апекай Аляксандра Лукашэнкі.

Былы прэзыдэнт Кіргізстана Курманбек Бакіеў і яго малодшы брат, экс-начальнік Службы дзяржаховы Жаныбек прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі масавага забойства 7 красавіка 2010 году.

Прысуд сёньня абвясьціў у Бішкеку судзьдзя Дамір Аналбекаў, паведамляе «Інтэрфакс».

Ён сказаў, што абодва браты Бакіевы таксама прызнаныя вінаватымі ў замаху на забойства і перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Суд пазбавіў іх права займаць дзяржаўныя пасады на працягу трох гадоў.

Акрамя Бакіевых, прызнаныя вінаватымі і асуджаныя на 25 гадоў пазбаўлення волі былыя намесьнікі начальніка службы дзяржаховы Даніяр Дунганаў і Нурлан Тэмірбаеў.

7 красавіка ў цэнтры Бішкеку адбыліся сутыкненьні паміж уладай і апазыцыяй, падчас якіх больш за 80 чалавек былі забітыя, больш за 300 пацярпелі. У выніку гэтых падзей у Кіргізстане зьмянілася ўлада, а былы прэзыдэнт зьбег з краіны і цяпер пражывае ў Беларусі, дзе таксама знаходзіцца яго малодшы брат Жаныбек.

Абодва неаднаразова заяўлялі, што не прызнаюць сябе вінаватымі, і ўвесь судовы працэс называлі палітычнай замовай.

Суд па падзеях 7 красавіка 2010 году доўжыўся чатыры гады, на лаве абвінавачаных былі 28 чалавек, сярод якіх былыя высокапастаўленыя чыноўнікі адміністрацыі Бакіева і чальцы ўраду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG