Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Расея мае намер перадаць сэпаратыстам новыя магутныя ўзбраеньні


Мары Гарф
Мары Гарф

Вашынгтон мае доказы, што Расея абстрэльвае ўкраінскія войскі ў зоне антытэрарыстычнай апэрацыі з артылерыйскай зброі са сваёй тэрыторыі.

Пра гэта заявіла ў чацьвер на брыфінгу ў Вашынгтоне прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнта Мары Гарф.

Акрамя таго, сказала яна, ЗША мае таксама доказы, што Расея хоча перадаць баевікам ва Ўкраіне магутныя рэактыўныя сыстэмы залпавага агню.

Паводле яе слоў, гэтыя зьвесткі атрыманыя на падставе інфармацыі выведкі, але крыніцы і мэтады атрыманьня гэтых дадзеных яна не можа абмяркоўваць.

Раней ЗША ўжо абвінавачвалі Расею ў перадачы сэпаратыстам узбраеньняў і арганізацыі навучаньня для іх.

У апошні час паведамляюць пра ўсё новыя сьведчаньні прамога ўдзелу Ўзброеных сіл Расеі ва ўдарах па пазыцыях ўкраінскіх войскаў у пагранічных мясцовасьцях. Таксама штодня працягваюцца прарывы празь мяжу з Расеі ўсё новых калён з баявой тэхнікай і боепрыпасамі для сэпаратыстаў.

На часткі тэрыторый Данецкай і Луганскай абласьцей, дзе цяпер дзейнічаюць прарасейскія сэпаратысты пры падтрымцы з боку Расеі, працягваецца антытэрарыстычная апэрацыя ўкраінскіх сілавых структур з мэтай вызваліць гэтыя тэрыторыі ад сэпаратысцкай акупацыі. Расея сьцьвярджае, што ніяк не датычная да падзеяў ва Ўкраіне.

Тым часам ва Ўкраіне завялі крымінальную справу на міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу за арганізацыю перакідваньня ва Ўкраіну зброі ды наёмнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG