Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматы краін ЭЗ абмяркоўваюць пашырэньне санкцый супраць Расеі


Прадстаўнікі краін-членаў ЭЗ абмяркоўваюць сёньня ў Брусэлі магчымасьць пашырэньня санкцый супраць Расеі пасьля катастрофы на ўсходзе Ўкраіны малайзійскага самалёта.

На саміце на мінулым тыдні эўрапейскія лідэры папярэдне дамовіліся аб мерах у дачыненьні да расейскіх грамадзян і кампаній, якія маюць дачыненьне, як адзначалася, да намаганьняў, накіраваных на падрыў сувэрэнітэту Ўкраіны. Мяркуецца, што санкцыі будуць уключаць замарожваньне банкаўскіх рахункаў.

22 ліпеня на сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЭЗ гаворка ішла пра тое, што Эўразьвяз можа абмежаваць магчымасьці Расеі на сусьветным рынку, у тым ліку ў частцы разьвіцьця абаронных тэхналёгій, а таксама тых, што зьвязаныя з энэргетычным сэктарам.

XS
SM
MD
LG