Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» асудзіў рашэньне аб роспуску фракцыі камуністаў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.

У інтэрвію Свабодзе Сяргей Калякін заявіў:

«Я лічу, што гэта цалкам неправавое рашэньне, па-першае.

Па-другое, гэта робяць сілы і асобы, якія імкнуцца ў Эўрапейскі Зьвяз. Вядома, што паводле стандартаў ЭЗ абсалютна неабходнай умовай зьяўляецца плюралізм думак і магчымасьць выкарыстоўваць тую сымболіку, якую хочаш.

Дарэчы, ёсьць некалькі рашэньняў Эўрапейскага суду па правах чалавека, калі камуністычныя партыі выйгравалі спрэчку аб выкарыстаньні той сымболікі, якую выкарыстоўвае Кампартыя Ўкраіны.

Таму гэта рашэньне зьяўляецца зьвядзеньнем палітычных рахункаў і спробай рыхтаваць роспуск КПУ. А праз гэта і „прыбраць“ свайго палітычнага канкурэнта. Таму што цалкам відавочна, што эканамічнае становішча не паляпшаецца, і тым, хто знаходзіцца ва ўладзе, вельмі праблематычна будзе выйграць чарговыя парлямэнцкія выбары. Таму мы ставімся да гэтага вельмі нэгатыўна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG