Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня 24 ліпеня: Эўразьвяз прыме рашэньне наконт новых санкцыяў адносна Расеі


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У МЗС — чарговы брыфінг начальніка ўпраўленьня інфармацыі, прэсавага сакратара ведамства Андрэя Мірончыка. Пачатак у 11 гадзінаў.

Менск, у прэсавым цэнтры Дома друку — прэсавая канфэрэнцыя, прымеркаваная да 100-й гадавіны пачатку Першай сусьветнай вайны. Удзел прымаюць прадстаўнікі: Мінкульту, аддзелу міністэрства абароны па ўвекавечаньні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў, Інстытуту гісторыі НАНБ і інш. Пачатак у 11 гадзінаў.

Менск, у крэатыўнай прасторы «Цэх» — адкрыцьцё выставы рэпрадукцый старых гістарычных і геаграфічных мапаў «Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, або Вялікае Княства Літоўскае на старажытных геаграфічных картах». Пачатак у 16 гадзінаў.

Менск, кнігарня «Галіяфы» (вул. Валгаградская, 4А), прэзэнтацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча «Ніякай літасьці Альгерду Б». Пачатак у 19 гадзінаў.

Менск, Jack Club (вул. Няміга, 12), шоў-канцэрт гурту «Разьбітае сэрца пацана». Пачатак ў 19 гадзінаў

Брусэль, Рада міністраў замежных справаў краін Эўразьвязу разгледзіць прапановы Эўракамісіі наконт новых санкцыяў адносна Расеі

МВФ прэзэнтуе свой апошні даклад аб пэрспэктывах разьвіцьця сусьветнай эканомікі

Токіё, ААН абнародуе штогадовы даклад аб разьвіцьці чалавечага вымярэньня

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1198 — Заснаваны горад Рыга.

1618 — пабачыў сьвет першы беларускі лемантар. Называўся ён «Буквар мовы славянскай, пісаны чытаньню вучыцца хто хоча ў карыснае кіраваньне» і быў надрукаваны ў Еўі (цяпер гэта мястэчка Вевіс у Літве).

1959 г. — У ходзе візыту ў СССР на адкрыцьці амэрыканскай выставы ў Маскве віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан меў дыскусію з савецкім генэральным сакратаром Мікітам Хрушчовым (знакамітая «кухонная спрэчка»).

У гэты дзень нарадзіліся:

1754 — Юзаф Арнульф Гедройц, князь, жамойцкі біскуп, летувіскі пісьменьнік, асьветнік, перакладнік

1783 — Сімон Балівар, змагар за незалежнасьць ад Гішпаніі калёніяў у Лацінскай Амэрыцы

Здаровы сэнс прыходзіць дзякуючы досьведу, а досьвед прыходзіць дзякуючы адсутнасьці здаровага сэнсу. (Сімон Балівар)

1802 — Аляксандар Дзюма (бацька), францускі пісьменьнік

Ад усякай бяды ёсьць два лекі — час і маўчаньне. (Аляксандар Дзюма)

1820 — Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф

1828 — Мікалай Чарнышэўскі, расейскі літаратурны крытык і публіцыст

1860 — Альфонс Муха, чэскі мастак

1896 — Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч

1927 — Канстантын Кабашнікаў, беларускі фальклярыст

1934 — Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно

1948 — Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар

1968 — Барыс Гельфанд, ізраільскі, раней беларускі, шахматыст, гросмайстар

1976 — Іван Ціхан, беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

24 ліпеня 1925 у беларускай мове было забаронена слова «жыд»

Пячора ўнаймы

XS
SM
MD
LG