Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежных агентаў у Расеі паболела


Міністэрства юстыцыі Расеі, не чакаючы судовых рашэньняў, унесла яшчэ пяць некамэрцыйных арганізацый (НКА) у так званы рэестар «замежных агентаў».

Сярод НКА, якія абавязаны будуць выконваць функцыі замежнага агента — праваабарончы цэнтар «Мэмарыял», асацыяцыя «Агора», фонд «Грамадзкі вэрдыкт», арганізацыі «Юрыкс» і «Экаабарона —Жансавет» з Калінінграду. Раней у «чорны сьпіс» ведамства патрапілі асацыяцыя «Голас», «Саюз жанчын Дону» і іншыя — усяго ў рэестры цяпер адзінаццаць арганізацый.

З афіцыйнай заявы міністэрства вынікае, што ўнясеньне ў рэестар новых арганізацый было зроблена міністэрствам юстыцыі на падставе прадстаўленьняў пракуратуры і акту плянавай праверкі арганізацый. Аднак НКА да гэтага часу абскарджваюць у судах пракурорскія праверкі і прадстаўленьні, і канчатковага судовага рашэньня па іх справах яшчэ няма.

Міжнароднае таварыства «Мэмарыял» выдала ў сувязі з гэтым заяву, у якой гаворыцца: «Мы перакананыя, што гэтыя арганізацыі, як і ўсе, якія раней былі ўнесеныя ў гэты рэестар насуперак іх волі, дзейнічаюць выключна ў інтарэсах Расеі, паколькі эфэктыўна дапамагаюць абараняць правы грамадзянаў ад замахаў дзяржаўных чыноўнікаў».

Згодна з законам «Аб замежных агентах» арганізацыі, якія былі ўнесены ў рэестар, абавязаныя дадаткова даваць справаздачу чыноўнікам, праводзіць штогадовы аўдыт, а таксама маркіраваць ўсю сваю прадукцыю (даклады, выступы, прэс-рэлізы і так далей) як зробленую «замежным агентам». Зарэгістравацца ў гэтым рэестры абавязаная любая некамэрцыйная арганізацыя, якая, паводле гэтага закону, займаецца «палітычнай дзейнасьцю» і атрымлівае «замежнае фінансаваньне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG