Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Новая хваля» пачалася без Газманава, Кабзона і Валерыі


У Юрмале пачалося музычнае спаборніцтва «Новая хваля». На яго не прыехалі трое расейскіх артыстаў, якім міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс напярэдадні закрыў уезд у краіну — сьпевакі Ёсіф Кабзон, Алег Газманаў ды Валерыя.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Delfi.

22 ліпеня, калі ўсе артысты ўжо прыбылі ў Латвію, старшыня журы і арганізатар фэсту Ігар Круты правёў прэс-канфэрэнцыю, на якой растлумачыў уласную пазыцыю адносна інцыдэнту. Прадусар назваў заяву Рынкевічса «вялікім мігам маленькага чалавека», а таксама абвясьціў, што вакальны конкурс «Новая хваля», хутчэй за ўсё, праводзіцца на прыбалтыйскім курорце апошні раз:

«Што тычыцца наступнага году, то гэта не ад мяне залежыць. Мая пазыцыя — конкурс павінен праходзіць у Юрмале. Уся сытуацыя можа нагнятацца такім чынам, што ён ня будзе тут праходзіць, і гэта ня ў нашых руках на сёньняшні дзень. Калі ўсім артыстам забароняць уезд у Латвію, тут застануцца толькі Лайма Вайкуле і Райманд Паўлс», — сказаў Ігар Круты.

Кампазытар адзначыў, што ў выніку забароны ўезду ў Латвію сьпявачцы Валерыі журы конкурсу недалічыцца аднаго зь сябраў — іх будзе ня восем, а сем. Мяняць Валерыю на кагосьці іншага ня будуць.

«Месца Валерыі ў журы ніхто ня зойме, проста будзе сем сябраў журы. Усе канкурсанты будуць у аднолькавых умовах. Іншая справа, што выпадуць усе яе нумары, а таксама нумары Кабзона і Газманава», — удакладніў Ігар Круты.

Таксама кампазытар і арганізатар конкурсу падзяліўся сваім бачаньнем што да прычыны забароны ўезду ў Латвію тром расейскім выканаўцам. На яго думку, такі крок павінен станоўча паўплываць на перадвыбарную кампанію міністра замежных спраў Латвіі:

«Дапусьцім, Лайма Вайкуле таксама выкажа сваю пазыцыю з нагоды нейкіх дзеяньняў Расеі. Што, мы павінны закрыць ёй візу? Што гэта за захады? Я не разумею. Сакрэт просты — міністар замежных спраў пачаў перадвыбарчую кампанію. Ён шукаў гучнай нагоды, і ён яе знайшоў. Вы ведаеце, калі мы шмат гадоў таму вырашылі праводзіць у Юрмале „Новую хвалю“, то першае патрабаваньне, якое мы вылучылі, — ніколі ня будзем палітычным конкурсам. Мы не падтрымлівалі ніякія партыі, прэзыдэнцкія выбары, мы проста займаліся музыкай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG