Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама і Рутэ: Расея заплаціць, калі будзе разбураць Украіну


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пагутарыў па тэлефоне з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ.

Пра гэта паведаміла прэсавая служба Белага дома.

Прэм’ер-міністар падзякаваў прэзыдэнта ЗША за наведваньне амбасады Нідэрляндаў у Вашынгтоне і заявіў, што гэтае наведваньне было высока ацэненае грамадзянамі яго краіны.

Абодва лідэры пагадзіліся, што пасьля таго, як парэшткі ахвяраў катастрофы вывезеныя, асноўным прыярытэтам стане прадстаўленьне месца падзеньня самалёта для поўнага і празрыстага міжнароднага расьсьледаваньня.

Прэзыдэнт ЗША вітаў захады, прынятыя Радай Эўрапейскага зьвязу, якія рашуча асуджаюць дзеяньні, што прывялі да гэтай трагедыі і рыхтуюць дадатковыя санкцыі ў дачыненьні да тых, хто дэстабілізуе Ўкраіну. Прэзыдэнт і прэм’ер-міністар адзначылі сваю заклапочанасьць ростам колькасьці доказаў таго, што Расея працягвае пасылаць зброю і баевікоў праз мяжу для падтрымкі сэпаратыстаў і працягвае дыслякаваць свае ўласныя войскі на мяжы з Украінай. Абодва лідэры пагадзіліся, што ЭЗ і ЗША павінны заставацца адзінымі ў сувязі з падзеямі на Украіне, і што Расеі давядзецца паплаціцца, калі яна працягне падтрымку сэпаратыстаў і не спыніць свае дзеяньні па дэстабілізацыі Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG