Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 ліпеня: 40-я гадавіна вызваленьня Грэцыі ад дыктатуры «чорных палкоўнікаў»


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Магілёўскай эпархіі праваслаўнай царквы адбудзецца 40-кілямэтровы Хросны ход у гонар абраза цудатворнай Баркалабаўскай іконы Боскай Маці. Паломнікі пройдуць ад Свята-Нікольскага манастыра Магілёва да манастыра ў гонар Узьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Баркалабава.

У Пастаўскім раёне да 31 ліпеня будзе працягвацца эка-пленэр на возеры Балдук, арганізаваны Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў», грамадзкай арганізацыяй «Экадом» і установай «Агра-Эка-Культура».

Менск, клюб «Графіці» (зав. Калініна 16), канцэрт гурту Apple Tea Пачатак у 19 гадзінаў.

Ню-Ёрк, пасяджэньне Рады бясьпекі ААН па сытуацыі ў Іраку.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1914 — Аўстра-Вугорская імпэрыя пасьля забойства спадкаемца пасагу эрц-гэрцага Фэрдынанда прад’явіла ўльтыматум Сэрбіі. Адмова Бэлграду прыняць умовы ўльтыматуму прывяла да абвяшчэньня вайны.

Правесьці расьсьледаваньне супраць кожнага з удзельнікаў сараеўскага забойства з удзелам у расьсьледаваньні аўстрыйскага ўраду.

Адзіны пункт ультыматуму Аўстра-Вугоршчыны, які ня быў прыняты ўрадам Сэрбіі

1920 — У Смаленску па пастанове пленума расейскай партыі бальшавікоў быў сфармаваны Часовы рэвалюцыйны камітэт Польшчы (Польрэвком), які павінен быў прыняць на сябе ўсю паўнату ўлады ў Польшчы пасьля зрынаньня ўлады Пілсудзкага.

1922 — Мітрапалітам Беларускім і Менскім абраны Мэльхісэдэк — адна з найярчэйшых асобаў у гісторыі беларускай праваслаўнай царквы. Менавіта ягонымі намаганьнямі беларуская праваслаўная царква ўстала на шлях аўтакефаліі і незалежнасьці ад Масквы. Мэльхісэдэк трапіў пад пільны кантроль ГПУ, ня раз зьведаў арышты, а ўрэшце быў сасланы ў Краснаярск. Празь некалькі гадоў змагар за аўтакефалію беларускага праваслаўя памёр пры загадкавых абставінах.

1951 — У Ракенкорце (Францыя) адкрыта штаб-кватэра НАТА.

Бакі дамовы згаджаюцца з тым, што ўзброены напад на адзін або некалькі зь іх у Эўропе ці ў Паўночнай Амэрыцы будзе разглядацца як напад на іх у цэлым і, такім чынам, згаджаюцца з тым, што ў выпадку, калі падобны ўзброены напад будзе мець месца, кожны зь іх, у парадку ажыцьцяўленьня права на індывідуальную ці калектыўную самаабарону, якая прызнаецца Артыкулам 51 Статуту ААН, акажа дапамогу боку ці бакам дамовы, якія сталі аб’ектам нападу шляхам неадкладнага ажыцьцяўленьня такога індывідуальнага або сумеснага дзеяньня, якое палічыць неабходным, уключаючы ўжываньне ўзброенай сілы з мэтай аднаўленьня і наступнага захаваньня бясьпекі Паўночнаатлянтычнага рэгіёну.

Пяты артыкул статуту НАТА

1974 — У Грэцыі зрынутая дыктатура «чорных палкоўнікаў».

1992 — Вярхоўны Савет Абхазіі абвясьціў незалежнасьць ад Грузіі.

1993 — Адбыўся візыт беларускай дзяржаўнай дэлегацыі на чале са старшынём Вярхоўнага Савету Станіславам Шушкевічам у ЗША. Гэта быў першы такога ўзроўню візыт кіраўніка незалежнай Беларусі ў Амэрыку. У часе паездкі адбылося падпісаньне Дэклярацыі аб дачыненьнях паміж ЗША і Рэспублікай Беларусьсю.

2009 — На прэзыдэнцкіх выбарах у Кыргызстане перамог Курманбэк Бакіеў, атрымаўшы паводле афіцыйных зьвестак 76 % галасоў. У наступным 2001 годзе ён быў адхілены ад улады ў выніку масавых выступаў пратэсту, пазьней атрымаў палітычны прытулак у Беларусі.

Ён заплакаў і сказаў: «Саша, ты мне ніколі ня быў сябрам, але я сёньня ў лесе з дзецьмі хаваюся і ня ведаю, што рабіць. Уратуй хаця б дзяцей.

Аляксандар Лукашэнка пра абставіны прадстаўленьня прытулку Бакіеву

У гэты дзень нарадзіліся:

1964 — Ігар Сідарук, беларускі празаік, драматург

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Эгіпет, Дзень рэвалюцыі. 23 ліпеня 1952 году група вайскоўцаў на чале з Гамалем Абдэлям Насерам зладзіла ваенны пераварот, у выніку якога была ліквідаваная манархія і абвешчана рэспубліка.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Адным махам 23 ліпеня 1802 памерла герцагіня Альба, зь якой, па чутках, Франсіска Гоя пісаў сваіх «Махаў»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG