Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севераданецк і Лісічанск — у руках украінскага войска


Пра заняцьцё гэтых двух гарадоў на ўсходзе Ўкраіны паведаміў міністар унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў.

Прадстаўнікі самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» пацьвярджаюць, што ўзброеныя сэпаратысты пакінулі гэтыя населеныя пункты.

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Украіны Андрэй Лысенка абверг інфармацыю пра тое, што ўкраінская армія мінулай ноччу нібыта ўжыла ў Лісічанску фосфарныя бомбы. Аб гэтым раней заяўляў адзін з камандзіраў сэпаратыстаў. Па словах Лысенкі, фосфарных бомбаў на ўзбраеньні ўкраінскай арміі няма.

Вайсковы кіраўнік сэпаратыстаў Ігар Стралкоў сёньня заявіў, што да прарасейскіх ваяўнікоў далучыліся 205 чалавек з Сэрбіі. Па словах Стралкова, яны папоўнілі адзін з атрадаў, дзе ўжо ёсьць 45 сэрбаў. Напярэдадні стала вядома, што ўкраінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль горад Дзяржынск ў Данецкай вобласьці.

XS
SM
MD
LG