Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала ўказ прэзыдэнта Пятра Парашэнкі аб частковай мабілізацыі.

«За» прагаласавалі 232 дэпутаты.

Згодна з тлумачальнай запіскай, «неабходнасьць прыняцьця рашэньня аб частковай мабілізацыі абумоўлена распаўсюджваньнем праяў тэрарызму на тэрыторыі Ўкраіны, якія прыводзяць да гібелі мірнага насельніцтва, вайскоўцаў і працаўнікоў вайсковых фармаваньняў і праваахоўных органаў Украіны ва ўсходніх рэгіёнах краіны, канцэнтрацыяй груповак войскаў (сіл) са значным наступальным патэнцыялам на тэрыторыі Расеі паблізу дзяржаўнай мяжы Ўкраіны, пагрозай нападу, небясьпекі дзяржаўнай незалежнасьці Ўкраіны».

Мабілізацыя праводзіцца на працягу 45 сутак з дня ўступленьня ўказу ў сілу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG