Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскіх сілавікоў атакаваў сьмяротнік, — экспэрт


Блёкпост украінскіх сілавікоў пад Камянкай Данецкай вобласьці быў атакаваны з дапамогай мікрааўтобуса, начыненага выбухоўкай, якім кіраваў баявік-сьмяротнік.

Пра гэта паведамляе каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.

«Каля Каменкі (Данецкая вобласьць) блёкпост сіл антытэрарыстычнай апэрацыі быў атакаваны з дапамогай мікрааўтобуса, начыненага выбухоўкай. Паводле папярэдніх дадзеных, падрыў быў зроблены сьмяротнікам, які сядзеў за рулём мікрааўтобуса», — напісаў ён.

Паводле зьвестак Тымчука, падобныя выпадкі раней у зоне АТА не фіксаваліся. У цэлым жа, піша каардынатар «Інфармацыйнага супраціву», нягледзячы на пасьпяховыя дзеяньні сілавікоў, абстаноўка ў зоне правядзеньня апэрацыі застаецца гранічна складанай.

«Тэрарысты чыняць адчайны супраціў, спрабуючы контратакаваць і любым коштам сарваць наступ сілавікоў. Найбольш складаная сытуацыя — у раёне Данецка, Луганска, Краснадона, Аўдзееўкі, Горлаўкі, Папаснай, а таксама ў памежных раёнах», — паведамляе Тымчук.

У той жа час, сілы АТА завяршылі зачыстку Дзяржынска ад баевікоў. Горад цалкам знаходзіцца пад кантролем сілавікоў.

XS
SM
MD
LG