Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баявікі «ДНР» перадалі «чорныя скрыні» з «Боінга-777» малайзійцам


Сэпаратысты перадаюць "чорныя скрынкі" малайзійскім экспэртам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:30 0:00

Сэпаратысты перадаюць "чорныя скрынкі" малайзійскім экспэртам

Баевікі на ўсходзе Ўкраіны перадалі «чорныя скрыні» са зьбітага «Боінга-777» малайзійскім экспэртам.

Гэта адбылося ў ноч на 22 ліпеня ў Данецку, памяшканьні абласной дзяржаўнай адміністрацыі, дзе базуецца групоўка «ДНР», прызнаная Ўкраінай тэрарыстычнай арганізацыяй.

«Яны тут, «чорныя скрыні», — сказаў лідэр сэпаратыстаў расейскі грамадзянін Аляксандр Барадай ў пакоі, перапоўненым журналістамі, калі ўзброены баявік паклаў бартавыя самапісцы на стол. Барадай сам быў узброены пісталетам.

Абодва бакі падпісалі «дакумэнт», які Барадай назваў «пратаколам завяршэньня працэдуры».

Прадстаўнік Нацыянальнай рады бясьпекі Малайзіі Махамед Сакра сказаў, што абедзьве «чорныя скрыні» знаходзяцца ў «добрым стане».

Самалёт авіякампаніі «Малайзійскія авіялініі», які ляцеў рэйсам Амстэрдам (Нідэрлянды) — Куала-Лумпур (Малайзія), пацярпеў крушэньне 17 ліпеня на ўсходзе Ўкраіны, на тэрыторыі, кантраляванай узброенымі прарасейскімі сэпаратыстамі. Служба бясьпекі Ўкраіны завяла крымінальную справу па артыкуле «тэракт». Акрамя таго, СБУ апублікавала перахопленыя запісы размоў, зь якіх вынікае, што самалёт зьбілі менавіта прарасейскія баевікі са зброі, пастаўленай з Расеі. СБУ таксама заяўляе, што мае доказы і таго , што дастаўленымі для гэтага з Расеі зэнітна-ракетнымі комплексамі «Бук» кіравалі расейскія вайсковыя спэцыялісты.

На борце зьбітага самалёта знаходзіліся 298 чалавек, у тым ліку 15 сябраў экіпажа, 80 дзяцей. Усе яны загінулі. Іх целы вывезеныя з месца трагедыі ў Харкаў, дзе ўкраінскія ўлады іх зьбірацца перадаць Нідэрляндам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG