Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН аднагалосна прыняла рэзалюцыю па зьбітым Боінгу


Усе 15 сяброў Рады бясьпекі ААН прагаласавалі за прапанаваны Аўстраліяйпраект рэзалюцыі аб крушэньні малайзійскага Боінга-777 ў Данецкай вобласьці.

Рада бясьпекі ААН запатрабавала ад Расеі паўплываць на баевікоў, каб тыя далі поўны доступ міжнародным экспэртам да месца крушэньня малайзійскага авіялайнэра ў Данецкай вобласьці.

Такое патрабаваньне ўтрымліваецца ў рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН аб крушэньні Боінга, прынятай на сёньняшнім пасяджэньні.

Дакумэнт быў прыняты аднагалосна — «за» прагаласавалі ўсе 15 сяброў Рады Бясьпекі, у тым ліку прадстаўнік Расеі.

У рэзалюцыі Рада бясьпекі таксама патрабуе правесьці незалежнае расьсьледаваньне катастрофы, выявіць замоўнікаў і выканаўцаў тэракту і прыцягнуць іх да адказнасьці.

Акрамя таго, прадстаўнікі Рады Бясьпекі запатрабавалі «паважлівага стаўленьня» да парэштак ахвяраў авіякатастрофы.

XS
SM
MD
LG