Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка ня бачыць розьніцы паміж трагедыяй 11 верасьня ў ЗША і крушэньнем малайзійскага Боінга


Паводле прэзыдэнта Ўкраіны, сусьветная супольнасьць павінна знайсьці «правільныя адказы» на гэткія выклікі.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў інтэрвію каналу CNN заявіў, што ня бачыць розьніцы паміж трагедыямі 11 верасьня ў ЗША і ў небе над Данбасам і Локербі.

«Ва ўсіх гэтых сытуацыях павінна быць аднолькавая рэакцыя. Гэта небясьпека для ўсяго сьвету. Гэта небясьпека для глябальнай бясьпекі», — сказаў Парашэнка адзначыўшы, што нельга казаць пра «нейкі» канфлікт унутры Ўкраіны.

Паводле Парашэнкі, сусьветная супольнасьць павінна знайсьці «правільныя адказы» на такія выклікі. Таксама прэзыдэнт сказаў, што ўкраінская армія дзейнічае вельмі эфэктыўна, і за апошнія два тыдні звузіла ў два разы тэрыторыю, на якой дзейнічаюць тэрарысты. Пры гэтым Парашэнка нагадаў, што ў яго быў мірны плян, і ён ужо спыняў агонь. Але замест міру, сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы, «мая краіна губляла сваіх байцоў кожны дзень». «Гэта вельмі высокі кошт, каб вырашыць праблему, і я ўпэўнены, што мы павінны дзейнічаць разам», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG