Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данбасе ваююць усе, каму плацяць грошы, апытаньне ў Гомелі


«Хто, на вашу думку, ваюе супраць украінскай арміі ў Данбасе: тэрарысты, баевікі, паўстанцы, апалчэнцы, мясцовае насельніцтва, расейскія наёмнікі ці расейскія вайскоўцы?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

Спадар: «Апалчэнцы ўсё-ткі. Ёсьць і мясцовае насельніцтва. Але ёсьць людзі і з Расеі — казакі, напрыклад. Гэта прызнана. Усе групы — яны ўсе ёсьць там».

Спадар: «Расейская частка насельніцтва Данбасу. Ну й, зразумела, наёмнікі — яны ў любой вайне прысутнічаюць. Для іх вайна — гэта патрэба, ім яе не хапае. Таму многія едуць туды паваяваць».

Спадар: «Апалчэнцы ваююць, як мне падаецца. Мяркую па навінах. Але, відаць, дапамагаюць і вайскоўцы».

Спадар: «Супраць украінскага войска, я думаю, ваюе мясцовае насельніцтва — мясцовыя апалчэнцы. Яны хочуць асобна жыць».

Спадар: «Наёмнікі, мясцовае насельніцтва».

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:51 0:00
Наўпроставы лінк

Спадар: «На маё глыбокае перакананьне, Пуцін і яго зграя ваююць у Данбасе, на ўкраінскай тэрыторыі. І ваююць так, каб зрабіць там бардак. Бо іх не задавальняе незалежная, стабільная, квітнеючая Ўкраіна. І калі толькі Ўкраіна даможацца свайго, то, я думаю, бліжэйшым часам мы таксама пойдзем у Эўропу — там тэхналёгіі, там прагрэс, там людзі жывуць годна. А ў Расеі дасягненьні толькі ў зброі. І больш нічога. Мана, суцэльная мана».

Спадар: «Навіны расейскія — адно, украінскія — іншае. Па-рознаму пішуць. Я думаю, супраць Бандэры народ ваюе — так атрымліваецца».

Спадар: «Брат супраць брата ваюе, брат супраць брата...»

Спадар: " Баевікі там павінны быць па-любому. Такія справы ніколі не абыходзяцца без баевікоў. Кожны за сваё ваюе і чакае перамогі«.

Спадарыня: «Украіна ваюе, а з кім — ня ведаю».

Спадар: «Самі ж украінцы і ваююць — расейскамоўныя».

Спадар: «Ваююць баевікі».

Спадар: «Ваююць усе, каму плацяць грошы, хто хоча бяз клопату, без мазгоў зарабіць грошай. Думаю, наёмнікаў — мільён».

Спадар: «Грамадзянская вайна ідзе там. Баевікі там. Януковіч вінаваты. Прэзыдэнт беларускі заяўляў, што Януковіч вінаваты, урад вінаваты — давялі да такой ступені краіну-прыгажуню».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG