Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія ўнесла ў «чорны сьпіс» Кабзона, Газманава і Валерыю


Іосіф Кабзон
Іосіф Кабзон

МЗС Латвіі абвясьціла, што краіна ня хоча бачыць на сваёй тэрыторыі асобаў, якія «агрэсіўна падтрымлівалі» анэксію Крыму і «неаднаразова публічна прыніжальна выказваліся пра дзеяньні Ўкраіны».

Пра гэта паведамляе delfi.lv

МЗС Латвіі таксама папрасіў асобаў з «чорнага сьпісу», якія ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Латвіі, пакінуць краіну.

«Шоў з арыштамі і прыцягненьнем паліцыі для выдварэньня гэтых асобаў ані ў якім разе ня будзе» — сказаў міністар.

Валерыя (творчы псэўданім Алы Пярфілавай), Ёсіф Кабзон і Алег Газманаў ня раз выказваліся ў падтрымку дзеяньняў прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ва Ўкраіне. Ёсіф Кабзон нават напісаў зварот да ўкраінскага народу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG