Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія сілавікі нарошчваюць перавагу ў зоне АТА


Як паведамляе прэс-цэнтр АТА, за 20 ліпеня сілавікі правялі ў Луганску апэрацыю, у выніку якой баевікі засталіся адрэзаныя ад паставак і таму аказваюць «шалёны супраціў».

«Аэрадром Луганска забясьпечаны боепрыпасамі і матэрыяльна-тэхнічнымі сродкамі, што карэнным чынам мяняе сытуацыю. Сілы баевікоў былі адціснутыя ад аэрадрома», — гаворыцца ў паведамленьні.

Таксама сілы АТА часткова заблякавалі горад Лісічанск. Баевікі на працягу ночы зрабілі некалькі спробаў вырвацца.

У выніку баявых сутыкненьняў была зьнішчана тэхніка і жывая сілу праціўніка. Каля 30 чалавек ўзята ў палон.

З поўначы ўзяты пад кантроль пэрымэтр паблізу населенага пункта Рубежнае. На захадзе ўшчыльняецца кола вакол Горлаўкі і Данецкі. Занята значная тэрыторыя паміж Арцёмаўскам, Горлаўкай і Канстанцінаўкай.

Пашыраецца зона кантролю вакол аэрадрома Данецка, што таксама дазваляе сілам АТА вырашаць пытаньні забесьпячэньня наземным шляхам і істотна падрывае пазыцыі баевікоў у гэтым кірунку.

На працягу сутак апэратыўная абстаноўка на ўсходзе Ўкраіны заставалася складанай і цяпер мае тэндэнцыю да абвастрэньня. Найбольш складаная абстаноўка захоўваецца ў раёнах населеных пунктаў Данецк, Луганск, Краснадон, Попасна і ў памежнай зоне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG