Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За суткі на Данбасе захапілі ў палон 35 расейскіх наймітаў


Падчас панікі сэпаратысты паспрабавалі прарвацца з акружэньня Лісічанска калёнай тэхнікі, але трапілі ў агнявы «мяшок» падразьдзяленьняў Узброеных Сіл Украіны.

Пра гэта заявіў міністр абароны Валер Гелетэй на сваёй фэйсбук-старонцы .

«Сёння вечарам (20 ліпеня) працягваліся актыўныя баявыя сутыкненьні ў раёнах гарадоў Лісічанск, Рубежнае, Севераданецк і ў прадмесьці Луганска, у ходзе якіх баевікі панесьлі вялікія страты», — напісаў ён.

«У прыватнасьці, падчас панікі тэрарысты паспрабавалі прарвацца з акружэньня Лісічанска калонай тэхнікі, але трапілі ў агнявы мяшок падразьдзяленьняў Узброеных Сіл Украіны», — паведаміў Гелетэй.

У выніку, па яго словах, згарэлі тры адзінкі тэхнікі тэрарыстаў, а астатнія найміты «разьбегліся і вярнуліся ў заблякаваныя горад».

«На працягу апошніх сутак ўкраінскія вайскоўцы захапілі ў палон 35 расейскіх наймітаў, сярод якіх вялікая частка кадыраўцаў», — заявіў Гелетэй.

XS
SM
MD
LG