Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры: Расея мусіць патлумачыць свой удзел у катастрофе «Боінга-777»


Джон Керы

Джон Керы

Жорсткую заяву пра ўдзел Расеі ў катастрофе «Боінга-777», у якой загінула 298 чалавек, зрабіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры ў эфіры амэрыканскага тэлеканала NBC.

«Мы сабралі зьвесткі па гэтым запуску (ракеты, што зьбіла самалёт — рэд.) Мы ведаем траекторыю. Мы ведаем, зь якога месца гэта было зьдзейсьнена. Мы ведаем часавы прамежак, гэта было ў той самы час, калі самалёт зьнік з радараў. Мы таксама ведаем паводле галасавой ідэнтыфікацыі, што сэпаратысты выхваляліся зьбітым самалётам. Такім чынам, ёсьць шэраг доказаў, якія Расея мусіць дапамагчы прасьвятліць», — заявіў Кэры.

Самалёт «Боінг-777» авіякампаніі «Малайзійскія авіялініі» быў зьбіты 17 ліпеня на ўсходзе Ўкраіны. 298 чалавек загінула, сярод іх 80 дзяцей. Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе, што мае доказы таго, што злачынства зьдзейсьнена прарасейскімі сэпаратыстамі. Заведзеная крымінальная справа па артыкуле «тэрарызм».

СБУ апублікавала перахопленыя запісы размоваў сэпаратыстаў, зь якіх вынікае, што самалёт зьбілі самі баевікі. СБУ таксама заяўляе, што мае доказы таго, што дастаўленымі з Расеі ЗРК «Бук» кіравалі расейскія вайсковыя спэцыялісты.

XS
SM
MD
LG