Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Луганску гараць будынкі ў цэнтры горада


Луганск гарыць, ілюстрацыйнае фота

Луганск гарыць, ілюстрацыйнае фота

У горадзе працягваецца інтэнсіўны абстрэл жылых раёнаў з артылерыйскай зброі.

У Луганску працягваецца інтэнсіўны абстрэл жылых раёнаў з артылерыйскай зброі, гараць будынкі ў цэнтры горада. Пра гэта паведамляюць мясцовыя карыстальнікі сацыяльных сетак, паведамленьні якіх сабраныя на мясцовым сайце citynews.net.ua.

Па гэтых дадзеных, гараць рэстаран «Пернік» (на скрыжаваньні цэнтральных вуліц Савецкая і Абаронная), Дом тэхнікі (Чырвоная плошча), абласное ўпраўленьне МУС, таксама абстралялі гарвыканкам, вялікі жылы дом насупраць гарвыканкаму (гэта так званая «Кітайская сьцяна») і іншыя аб’екты.

У горадзе са значнымі перабоямі працуе мабільная сувязь. Электразабесьпячэньне ва ўсім абласным цэнтры зьнікла ноччу, каля 1:00. Пра гэта паведамляе сайт гарадзкога галавы і гарадзкой рады Луганску.

XS
SM
MD
LG