Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле Сяргей Сабяніна, гэта быў не тэхнічны збой.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што прычынай нядаўняй катастрофы ў мэтро і гібелі людзей стаў не тэхнічны збой, а недахоп дысцыпліны ў асобных супрацоўнікаў мэтрапалітэну.

Аварыя на Арбацка-Пакроўскай лініі адбылася раніцай 15 ліпеня. З рэек сышлі тры вагоны цягніка на адрэзку шляху паміж станцыямі «Парк Перамогі» і «Славянскі бульвар».

Ахвярамі катастрофы сталі 23 чалавекі, многія дзясяткі апынуліся ў шпіталях, некаторыя зь іх — у цяжкім стане.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG