Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль Данецкі аэрапорт


Украінскія вайскоўцы ў ноч на нядзелю ўзялі пад кантроль Данецкі аэрапорт, паведаміў міністар абароны Украіны Валеры Гелетэй.

Паводле яго словаў, у раёне ўсталяваныя новыя вайсковыя блёкпасты. Узброеныя сепаратысты «не рызыкуюць набліжацца да іх на адлегласьць стралковага кантакту» і вядуць мінамётны агонь па пазыцыях вайскоўцаў з прыгараду Данецку. Напярэдадні ўкраінская армія разблякавала аэрапорт у Луганску.

Кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітры Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook напісаў, што за мінулую ноч пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у памежных раёнах двойчы былі абстраляныя зь мінамётаў. Тымчук сьцьвярджае, што агонь вёўся з тэрыторыі Расеі.

XS
SM
MD
LG