Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў і так званая ДНР дамовіліся пра эвакуацыю целаў загінулых зь месца крушэньня Боінга


На месцы крушэньня самалёта знойдзеныя парэшткі 196 чалавек.

Украінскія ўлады і прадстаўнікі так званай «Данецкай народнай рэспублікі» дамовіліся аб пачатку эвакуацыі целаў загінулых пры крушэньні малайзійскага «Боінга-777», паведаміў кіраўнік украінскай камісіі па расьсьледаваньні катастрофы Уладзімір Гройсман.

На месцы крушэньня самалёта знойдзеныя парэшткі 196 чалавек. Па словах Гройсмана, целы загінулых у вагонах-рэфрыжэратарах адправяць на экспэртызу. У дзяржаўнай службе Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях паведамляюць, што плошча пошукава-выратавальных працаў з 25 квадратных кілямэтраў вырасла да 34, зь іх абсьледавана ўжо 32.

XS
SM
MD
LG