Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка заявіў, што сэпаратысты зьдзекуюцца над загіблымі ў авіякатастрофе


Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас тэлефоннай размовы са сваім польскім калегам Браніславам Камароўскім заявіў, што сэпаратысты зьдзекуюцца над загінуўшымі у авіякатастрофе над Данецкам.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы:

«Тэрарысты робяць ужо другое міжнароднае злачынства. Спачатку, калі зьбілі самалёт, што пацягнула гібель 298 чалавек, а цяпер зьдзекуючыся над загіблымі».

Паводле Парашэнкі, тыя, хто маюць дачыненьне да тэрарыстычнага акту, ня могуць быць бокам на перамовах па ўрэгуляваньню сытуацыі ў Данбасе:

«Іх злачынства павінна быць расьсьледавана ў міжнародных судах. Тым боль фактычна ўсе яны з’яўляюцца грамадзянамі Расеі і ня могуць весьці размовы аб лёсе Ўкраіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG