Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 грамадзянам ЗША забаранілі ўезд у Расею


На афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Расеі зьявілася паведамленьне пра забарону ўезду на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі 12 грамадзянам ЗША.

У паведамленьні падкрэсьліваецца, што гэта сымэтрычны адказ на падобную забарону 12 грамадзянам Расеі наведваць Злучаныя Штаты.

У расейскім сьпісе два блёкі грамадзян ЗША. У першы ўваходзяць «асобы, якія маюць дачыненьне да легалізацыі і ўжываньню катаваньняў у спэцыяльнай турме «Гуантанама». Да другога блёку адносяцца амэрыканскія вайскоўцы, «якія зьдзекаваліся над вязьнямі ў спэцыяльнай турме «Абу-Грэйб» у Іраку.

У расейскім МЗС падкрэсьлілі, «што тычыцца новай хвалі антырасейскіх санкцыяў,прывязаных да ўкраінскіх падзеяў, то меры ў адказ абавязкова будуць прынятыя».

XS
SM
MD
LG